Музычны тэатр адзначыць 50-годдзе канцэртам

15.01.2021

У нядзелю Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адзначыць юбілей - 50 гадоў. Першы спектакль у ім паказалі 17 студзеня 1971-га - гэта была гераічная музычная камедыя Юрыя Семянякі "Пяе жаваранак". У нядзелю адбудзецца вялікая канцэртная праграма, у якой прагучаць лепшыя  нумары ў выкананні салістаў, хору і аркестра тэатра. Расказвае мастацкі кіраўнік установы Адам Мурзіч.

У вялікім канцэрце - усё лепшае за 50 гадоў. Гледачы пачуюць арыі з любімых аперэт і мюзіклаў, якіх ужо няма ў афішы, убачаць запамінальныя балетныя нумары. На свяце чакаюць і былых работнікаў, якія цяпер на заслужаным адпачынку. Расказваюць памочнік мастацкага кіраўніка тэатра Святлана Пятрова і салістка, заслужаная артыстка Беларусі Маргарыта Александровіч.

Фота: bstd.by