«Музычны вернісаж» у Аляксандраўскім скверы

04.08.2025

У Мінску працягваецца цыкл канцэртаў у Аляксандраўскім скверы. Гэтай суботай жыхароў і гасцей сталіцы парадаваў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Акцёры прывезлі з Віцебска кранальную і настальгічную канцэртную праграму пад назвай «Музычны вернісаж». Якія эмоцыі дарыла трупа тэатра, пачуем у рэпартажы Ксеніі Сітнік.