28.04.2023
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца выступленне праслаўленага расійскага калектыву - Санкт-Пецярбургскага эстрадна-сімфанічнага аркестра імя Анатоля Бадхена. Гэта - прадаўжальнік творчага лёсу аднаго з лепшых аркестраў Савецкага Саюза - Ленінградскага канцэртнага аркестра. У праграму канцэрта ўключаны творы, якімі натхнялася не адно пакаленне меламанаў: вечная класіка, сусветныя рок – хіты ў сімфанічнай апрацоўцы, мелодыі з папулярных савецкіх кінафільмаў. Расказвае аб праекце генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Нікіта.
Фота - petersburg24.ru