"Музыка жыцця" ў Купалаўскім

03.11.2022

4 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы адбудзецца прэмʼера музычнага спектакля "Музыка жыцця", які прэзентуюць музыканты аркестра Купалаўскага тэатра. Артысты маюць намер пераадолець межы класічных канонаў і раскрыюць ідэю сінтэза класікі і авангарда. "Спалучэнне класічнай, джазавай і папулярнай музыкі з лёгкасцю перанясе нас з адной эпохі ў другую, дазваляючы перажыць цэлую гаму пачуццяў", - абяцае прэс-сакратар тэатра Ганна Кавалёва.

Фота - belta.by