Мюзікл "Яўрэйскае шчасце" ‒ прэм'ера ў Музычным тэатры

22.01.2020

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры завяршаецца падрыхтоўка да прэм'еры ‒ мюзікла "Яўрэйскае шчасце" ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Міхаіла Кавальчыка. 

Напісаў музыку да "Яўрэйскага шчасця" Веньямін Баснер. "Вядомы кампазітар-песеннік  у мюзікле гучыць не зусім пазнавальна", ‒ адзначыў дырыжор-пастаноўшчык, галоўны дырыжор Музычнага тэатра Юрый Галяс.

Прэм'ера мюзікла ‒ у гэтыя выхадныя.

Фота: vk.com