Мюзікл "Юнона і Авось" ‒ зноў на сцэне Музычнага тэатра

23.04.2021

Легендарны мюзікл "Юнона і Авось" вярнуўся на беларускую сцэну. Летам споўніцца 40 гадоў з моманту з’яўлення спектакля кампазітара Аляксея Рыбнікава ў пастаноўцы Марка Захарава на падмостках "Ленкама". Гэтая кранальная, рамантычная і адначасова трагічная гісторыя атрымала шчырыя водгукі сярод гледачоў. Яе чакаў шчаслівы лёс. "Юнона і Авось" з вялікім поспехам ішла на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. І сёння ўвечары гледачы ўбачаць абноўленую версію рок-оперы. Расказвае галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Міхаіл Кавальчык.

Фота: vk.com