На "цікавае і містычнае падарожжа" ў Віртуляндыю запрашае Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

25.12.2020

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі – прэм’ера – музычны спектакль “Навагоднія прыгоды ў Віртуляндыі”. Аўтар і рэжысёр пастаноўкі – Ігар Пятроў. Творца скончыў сцэнарнае аддзяленне Расійскага ўніверсітэта і напісаў некалькі сцэнарыяў для кіно, філармоніі. Дзіцячую казку стварыў упершыню. 

Падчас пастаноўкі кожны герой разумее: галоўнае ў жыцці кожнага чалавека – блізкія людзі. Акцёр Аляксандр Ніканенка расказаў пра сваю ролю ў спектаклі “Навагоднія прыгоды ў Віртуляндыі” і адзначыў, што ў гэтым вобразе ён можа ўсё: і спяваць як рок-зорка, і танцаваць ва ўсю моц.

Паглядзець спектакль можна да 30 снежня.

Фота: vk.com