На кафедры дызайну і моды віцебскага Тэхналагічнага ўніверсітэта працуе ўласны музей

17.09.2020

Кафедра дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адзначае 45-годдзе. Асноўныя вехі яе гісторыі знайшлі адлюстраванне ў музеі дызайну, які адкрыўся на кафедры нядаўна. У экспазіцыі – матэрыялы, фотаздымкі, арт-аб'екты. У кожным кутку музейнай прасторы прасочваецца неардынарны дызайнерскі падыход. 

Прафесія дызайнера – заўсёды ў трэндзе. У савецкія часы на факультэт дызайну віцебскага ўніверсітэта паступалі абітурыенты з усяго Саюза, гэта была другая вну такога профілю пасля Маскоўскага тэкстыльнага інстытута. Наватарства ў творчасці – першааснова ў выкладанні.

Расказвае выкладчыца кафедры дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Святлана Оксінь.

Фота: vk.com