На кінафестывалі "Лістапад" ідуць паказы стужак Нацыянальнага конкурсу

06.11.2019

На 26-м Мінскім міжнародным кінафестывалі Лістапад ідуць паказы стужак Нацыянальнага конкурсу. У ім тры намінацыі: анімацыя, ігравое кіно і дакументальнае. Сёння і заўтра некаторыя фільмы прэзентуюць у кінатэатры “Беларусь”. Працягвае дырэктар Нацыянальнага конкурсу Мікалай Лаўранюк.

Пераможцаў назавуць на закрыцці фестывалю ў пятніцу, 8 лістапада. Сёлета журы ўзначальвае вядомы польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі. 

Фота: vk.com