На кінафестывалі "Лістапад" запланавана праграма для дзяцей і падлеткаў

18.10.2019

У рамках XXVI Міжнароднага кінафестывалю Лістапад” пройдзе конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі – "Лістападзік". У праграме – не школьныя забаўляльныя фільмы. "Прапанаваныя карціны - важная частка стасункаў з маленькім чалавекам",  – распавёў дырэктар конкурсу Ігар Сукманаў. Ён дадаў, што фільмы добрыя для сямейнага прагляду з наступным абмеркаваннем. Традыцыйна прагляды зладзяць  у кінатэатры "Піянер".

Фестываль "Лістапад" стартуе ў сталіцы 1 лістапада.

Фота: listapad.com