На Магілёўшчыне праходзіць выстава «Фантазіі са скуры»

25.03.2024

У Краснапольскім гісторыка-этнаграфічным музеі працягваецца выстава скураных вырабаў ручной работы клімаўчанкі Алены Кобелевай. Пейзажы, нацюрморты і нават партрэты майстар стварала на працягу некалькіх гадоў. Усе яны адлюстроўваюць асаблівы стыль і аўтарскі почырк Алены Кобелевай. У гэтым пераканаўся наш карэспандэнт Анатоль Шпількоў.

Фота - redflag.by