"На паліцах фанатэкі", "Дзіцячы радыётэатр", "Музычны мэйнстрым" і іншыя новыя праграмы – у новым вяшчальным сезоне канала "Культура"

01.01.2021

2020-ты год прайшоў на канале Культура пад знакам 95-годдзя Беларускага радыё, а новы, 2021-шы, мы прысвецім падрыхтоўцы да 20-годдзя нашага канала, якое адзначым роўна праз год, 1 студзеня 2022-га!

У новым сезоне ў праграме На паліцах фанатэкі, якая выходзіць па буднях а 17-й, па-новаму расчытаем нашы фонды і пазнаёмім з самымі цікавымі запісамі. У выхадныя пачуеце новую перадачу “Дзіцячы радыётэатр”. Па-ранейшаму аматарам тэатра перад мікрафонам у суботу і нядзелю прапануюцца “Музычны радыётэатр” і “Радыётэатр плюс”. 

Пра асаблівасці новай вяшчальнай сеткі расказвае дырэктар канала Уладзімір Трапянок.

Фота: belta.by