На "Славянскім базары ў Віцебску" ўпершыню пройдзе вялікая танцавальная падзея

04.06.2019

На Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сёлета пройдзе вялікая танцавальная падзея - Dream Dance Fest. 14 ліпеня прадстаўнікі розных харэаграфічных напрамкаў з розных краін падзеляцца творчым патэнцыялам. Аўтар і каардынатар праекта Аляксандр Лаўрыновіч упэўнены, што мерапрыемства такога ўзроўню стане значнай падзеяй для многіх танцораў. У праграме - майстар-класы, сустрэчы з топавымі харэографамі, танцавальныя батлы, а таксама маштабны турнір.

Фота: sb.by