На сталічнай плошчы Якуба Коласа прэзентавалі праект "Мастак і горад"

18.05.2019

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску восьмы раз прэзентавалі гарадскі  культурны праект пад адкрытым небам "Мастак і горад". Да 7 ліпеня госці і жыхары сталіцы ацэняць 33 жывапісныя работы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Зоі Літвінавай. Творца адзначыла, што вырасла ў перыяд, калі майстры рэдка адчувалі сябе запатрабаванымі, персанальныя выставы былі вялікай раскошай. Часы змяняліся, а ўспрыманне засталося, таму для Зоі Літвінавай падзея  сапраўднае свята! Яе выстава будзе на плошчы Якуба Коласа да ліпеня, потым прэзентуюць экспазіцыю "Перавернутая рэальнасць" Зоі Луцэвіч.

Фота: sb.by