Нацыянальнаму цэнтру мастацкай творчасці дзяцей і моладзі - 80!

19.10.2016

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пачаліся святочныя мерапрыемствы да 80-годдзя ўстановы. Адкрылася выстава лепшых работ V Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”. У наступныя два дні пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інавацыі сёння – традыцыі заўтра” і адбудзецца Міжнародны дзіцячы фестываль “Творчасць без межаў”. Завершыць святочныя мерапрыемствы канцэрт творчых калектываў “Галоўнае на свеце – гэта нашы дзеці”. Гаворыць дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільчанка.

Фота: family.by