Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць выставу «Генацыд: дакументы і відавочцы сведчаць»

01.07.2024

Праект прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 выданняў, якія раскрываюць сутнасць і змест розных форм генацыду, што прымяняліся нацысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Расказала куратар праекта, загадчык сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка.

Фота - nlb.by