Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць выставу «Лінія лёсу»

04.05.2026 

Праект прысвечаны 100-годдзю беларускага дзяржаўнага дзеяча Ніны Сняжковай, якая ўнесла вялікі ўклад як кіраўнік высокага дзяржаўнага ўзроўню. У экспазіцыі прадстаўлены унікальныя фотаздымкі, ліставанне з вядомымі беларусамі, дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва, а таксама кніга Ніны Сняжковай, прысвечаная першай жанчыне-касманаўту Валянціне Церашковай, з якой яна сябравала. Адзначыла куратар праекта, вядучы метадыст сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Надзея Кірчанка.

Фота: archives.gov.by