Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць выставу «Салдацкі лёс»

08.05.2024

Праект прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Ён – франтавік, аўтар знакамітых твораў «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Знак бяды», «Жураўліны крык» і іншых. У экспазіцыі «Салдацкі лёс» прадстаўлены яго жыццёвы і літаратурны шлях, аповесці і раманы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, подзвігу нашага народа. Расказала загадчык сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка.

На выставе прадстаўлены кнігі ўспамінаў, інтэрв’ю Васіля Быкава, літаратуразнаўчыя даследаванні, узнагароды. Адзначыла вядучы метадыст Надзея Кірчанка.

Фота - nlb.by