08.10.2026
Музычны калектыў запрасіў у харэаграфічнае падарожжа вакол свету пад кіраўніцтвам гіда-дырыжора Аляксандра Высоцкага. У слухачоў была унікальная магчымасць пачуць знаёмыя кожнаму матывы з розных куткоў нашай планеты, але з беларускім каларытам. Як спалучаліся музычныя традыцыі на адной сцэне – у рэпартажы Ксеніі Сітнік.
