12.05.2025
Сёння на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага Палаца – кульмінацыйная кропка юбілейнага, X Міжнароднага фестывалю народнай песні «Дабрабачанне». Яго заснавальнікі – Герой Савецкага Саюза, касманаўт Валянціна Церашкова і народны артыст СССР, Герой Працы Расійскай Федэрацыі Іосіф Кабзон. Сёлета фестываль прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларусь у маштабным Гала-канцэрце прадстаўляе Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча. Першае аддзяленне прысвечана абаронцам айчыны, другое – міжнароднае, задумана як жыццесцвярджальнае пасланне ўсім народам і краінам пра дабрыню і светлыя намеры, чыстае сэрца, якія дапамагаюць жыць пад мірным небам. Завершыцца фестываль «Дабрабачанне» канцэртнай праграмай у Зале Царкоўных Сабораў Храма Хрыста Збавіцеля заўтра, 13 мая, па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. «Беларусь у фестывалі прымае удзел упершыню», – расказвае дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча Марат Лагутка.
Фота - dobrovidenie.ru