23.06.2025
Сёння на падмостках Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – спектакль «Брама неўміручасці» па п’есе беларускага класіка Кандрата Крапівы. Пастаноўка рэжысёра Аляксея Дзямідчыка адказвае на пытанні: што насамрэч робіць нас бессмяротнымі? Чаго каштуе вечнае жыццё і ці вартае яно таго? Сёлетняя прэм’ера стала падарункам для ўдзельнікаў, гасцей і гледачоў Рэспубліканскага тэатральнага фестывалю «Перамога», што адгрымеў у маі. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.