Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы зноў адчыніў свае дзверы для гледачоў

04.09.2024

105-ы тэатральны сезон традыцыйна пачаўся спектаклем «Паўлінка». Гэта найстарэйшая дзеючая тэатральная пастаноўка Беларусі, якая з 2019 года мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Яна заслужана лічыцца візітнай карткай Купалаўскага. Так у тэатры захоўваюцца найважнейшыя традыцыі беларускай драматургіі, але на яго сцэне можна ўбачыць і смелыя эксперыментальныя пастаноўкі. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай. 

Фота - sb.by