Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна - 2017" адбудзецца 2-3 чэрвеня

29.05.2017

XVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2017" пройдзе 2-3 чэрвеня. Адметная рыса форуму ў тым, што большасць яго праграм, канцэртаў, спектакляў, літаратурных мерапрыемстваў ладзяцца на беларускай мове, а выступленні артыстаў праходзяць у фармаце “жывы гук” і пад акампанемент аркестра. Як адзначыла першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, сёлета фестываль прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння  Янкі Купалы і Якуба Коласа. Тэмай іх творчасці прасякнуты ўсе мерапрыемствы.