Нацыянальныя традыцыі Сярэдняй Азіі ‒ у работах Уладзіміра Гладкова

04.08.2020

На выставе Уладзіміра Гладкова "Далёкае і блізкае" ‒ 46 твораў жывапісу і графікі, сярод якіх тэматычныя кампазіцыі, бытавыя замалёўкі, краявіды сярэднеазіяцкіх гарадоў і партрэты. 

Уладзімір Гладкоў кажа, што вельмі любіць прыроду Сярэдняй Азіі. А ў Беларусі яго прыцягваюць людзі, таму ў апошні час ён малюе пераважна партрэты.

Навуковы супрацоўнік галерэі Святлана Слюсар адзначыла, што работы мастака своеасаблівыя, з ярка выяўленым нацыянальным каларытам.  

Наведаць выставу можна ў сталічнай мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" да 17 жніўня.

Фота: belta.by