Народнаму артысту СCCР і Беларусі Генадзю Аўсяннікаву – 85

19.02.2020

Сёння народнаму артысту СCCР і Беларусі Генадзю Аўсяннікаву – 85. Больш за 60 з іх ён нязменна служыць нацыянальнай акадэмічнай сцэне. У свае гады па-ранейшаму запатрабаваны: у актуальным рэпертуары Купалаўскага тэатра ў артыста чатыры галоўныя ролі.

Лепш за ўсё акцёру ўдаюцца вобразы беларускага мужыка, селяніна. Спецыяльна для артыста ствараў ролі драматург Андрэй Макаёнак. Адна з найбольш вядомых – Цярэнцій Калабок у "Трыбунале". Яе Генадзь Аўсяннікаў выконваў больш за 20 гадоў.

Фота: sb.by