Наталля Гайда адзначыла 80-годдзе

01.05.2019

Народнай артыстцы Беларусі Наталлі Гайдзе сёння споўнілася 80 гадоў. Яна нарадзілася ў Свярдлоўску. Будучая зорка тэатральнай сцэны спачатку планавала звязаць жыццё з юрыспрудэнцыяй і скончыла юрыдычны інстытут. Аднак жаданне рэалізаваць творчыя магчымасці прывяло Наталлю ва Уральскую дзяржаўную кансерваторыю імя Мусаргскага. З 1969 года Наталля Гайда працягнула дзейнасць на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. А праз год перайшла ў Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР. 80-годдзе народнай артысткі супала з 60-годдзем яе творчай дзейнасці.

Сёння на сцэне Беларускага музычнага тэатра адбыўся Гала-канцэрт з віншаваннямі ў гонар Наталлі Гайды. Музычныя нумары прывезлі артысты з розных тэатраў. Рэжысёр вечара – Сусана Цырук, якая не адзін год працавала са знакамітай спявачкай.

Наталля Гайда стаяла ля вытокаў музычнага тэатра Беларусі. З яе імем звязаны росквіт аперэты ў нашай краіне. За гады творчасці спявачка выканала больш за 40 вядучых партый.

Фота: minsknews.by