Наталля Шаранговіч: "Ад 30 да 100 чалавек штодзённа наведваюць беларускі павільён на 57 Венецыянскай біенале"

15.06.2017

На 57 Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва каля садоў Джардзіні працуе беларускі павільён. Сёлета яго прадстаўляюць мастак Раман Заслонаў, прадзюсар Віктар Лабковіч і рэжысёр Сяргей Талыбаў. Галоўная частка праекта – відэафільм “Стол”, які дапоўнены інсталяцыяй. Адметнасцю сёлетняга ўдзелу беларускіх творцаў у міжнароднай мастацкай выставе стала іх сустрэча з прадстаўнікамі замежнай прэсы, куратарамі і аматарамі мастацтва. І, як адзначыла дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч, гэта стане дадатковым крокам па папулярызацыі беларускага мастацтва ў свеце.

Фота: marketing.by