Наталля Шаранговіч: Нацыянальныя прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ўручалі не за былыя заслугі

22.05.2017

Нацыянальныя прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ўручылі ў Палацы мастацтва. З 310 заявак, што падалі на ўдзел у конкурсе, журы абрала 63. У журы ўваходзіла 20 чалавек. Першая спроба вылучыць лепшых у беларускім мастацтве была нялёгкай, адзначыла дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных  мастацтваў Наталля Шаранговіч.

У катэгорыі “Жывапіс” перамог народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, загадчык кафедры малюнка Акадэміі мастацтваў Уладзімір Тоўсцік. Найлепшым графікам прызналі  старшыню Беларускага саюза мастакоў РыгораСітніцу. У намінацыі “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва” прэмію атрымаў Глеб Отчык.

Выкладчыкі гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка Васіль Цімашаў і Паліна Пірагова атрымалі ўзнагароды ў намінацыі “Скульптура”.

У далейшым конкурс на атрыманне Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва будзе адбывацца раз на тры гады па 10 намінацыях.

Фота: sb.by