Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі пройдзе ў новым фармаце

13.01.2021

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца Навагодні баль. Штогод арганізатары стараюцца здзівіць удзельнікаў новай праграмай, цікавымі конкурсамі і сюрпрызамі. Галоўнай падзеяй, як і ў мінулыя гады, стануць танцы. Па словах балетмайстра-пастаноўшчыка, заслужанай артысткі Юліі Дзятко, іх будзе яшчэ больш. Паланэз, контрданс, полька, тры вальсы, дзве кадрылі – такія танцы заявіла  балетмайстар для асноўнай праграмы балю. Плануецца, што яны будуць перамяжоўвацца з яркімі вакальнымі і балетнымі нумарамі ў выкананні артыстаў.

Што тычыцца абмежаванняў з-за эпідсітуацыі, асноўныя падзеі імпрэзы перанясуць на галоўную сцэну, што дазволіць вялікай адлегласцю аддзяліць удзельнікаў балю ад гледачоў.

Тэма сёлетняга свята – казачная гісторыя пра Спячую прыгажуню. Расказвае генеральны дырэктар тэатра Аляксандр Пятровіч.

Фота: vk.com