"Навагодні кінафеерверк" у Белдзяржфілармоніі

13.01.2022

Праграма "Навагодні кінафеерверк" пройдзе 14 студзеня ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Адбудзецца сольны канцэрт саліста Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча, лаўрэата міжнародных конкурсаў Ігара Задарожнага. Гэта таленавіты музыкант, які здольны кожную канцэртную праграму пераўтварыць у непаўторнае, відовішчнае свята. Расказвае дырыжор аркестра, заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко.

Ігар Задарожны – чалавек з бліскучм пачуццём гумару. Ён жартоўна назваў сваю праграму "Навагодні феерверк. Аперацыя І і іншыя прыгоды Ігара Задарожнага". Вось што знакаміты спявак расказаў аб сваім праекце.

Фота - philharmonic.by