Навагоднія віншавальныя фотамініяцюры – у сталічным Музеі Заіра Азгура

02.01.2020

У экспазіцыі “Сярэбранае шчасце” паказаны PF-карткі 1980-90-х гадоў. Назва мініяцюр – скарачэнне французскага пажадання “на шчасце”. Такі надпіс традыцыйна рабілі на паштоўках. Працягвае куратар выставы Уладзімір Парфянок.

Дэманструюцца здымкі з калекцыі праекта “Археалогія беларускай фатаграфіі”. Таксама на выставе – работы творцаў з Украіны, Эстоніі, Літвы і Расіі. На афішу трапіў здымак абгорнутага фальгой чалавека. Гэты жартаўлівы кадр зрабіў фатограф Сяргей Кажамякін.

Віншавальныя карткі для блізкага атачэння праз гады сталі цікавымі артэфактамі для шырокага кола. Яны не толькі перадаюць святочны настрой, але і паказваюць асаблівасці эпохі.

Выстава “Сярэбраная шчасце” працуе ў Музеі Заіра Азгура да 25 студзеня. 

Фота: facebook.com