Найлепшыя навучэнцы, ансамблі і творчыя калектывы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Белдзяржакадэміі музыкі выступяць з канцэртам "Ад прадзедаў спакон вякоў”

06.04.2022 

7 красавіка на сцэне Вялікай канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт "Ад прадзедаў спакон вякоў”. На сцэну выйдуць найлепшыя навучэнцы, ансамблі і творчыя калектывы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Гледачоў будзе радаваць хор хлопчыкаў і юнакоў імя Жураўленкі, канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Перліна, аркестр народных інструментаў і ансамбль скрыпачоў. Расказвае дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандр Палякоў.

Выява: philharmonic.by