Назвалі пераможцаў першага рэспубліканскага конкурсу "Трыенале маладых мастакоў"

26.08.2019

Завяршыўся першы рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў”. Арганізатары атрымалі каля 200 заявак. На фінальнай выставе ў Палацы мастацтва паказалі 140 работ новага пакалення беларускіх творцаў. Эксперты вызначылі найлепшыя скульптуры, творы графікі, жывапісу, манументальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Свайго фаварыта абралі і гледачы. Працягвае старшыня журы Ірына Скварцова.

Найлепшыя работы на думку гледачоў – “Погляд” Дарыны Даўгадзілінай і “Уласцівасці часу” Алесі Скарабагатай. Лаўрэатамі ў намінацыі “Жывапіс” сталі Алена Вярстак і Крысціна Мельнік, ў намінацыі “Графіка” – Марыя Кошалева. Дар’ю Рыбалка і Антона Нічыпарука прызналі пераможцамі сярод скульптараў. У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” адзначылі Вікторыю Тарасевіч і Наталлю Шкраба. Першая ў манументальным мастацтве – Алена Плотнікава. Спецыяльны дыплом у намінацыі “Навацыя” атрымала Дар’я Сямчук. Расказвае лаўрэат конкурсу Крысціна Мельнік.

Пераможцы “Трыенале маладых мастакоў” атрымалі грашовыя прэміі ў памеры 60 базавых велічынь. У наступным годзе Нацыянальны гістарычны музей падрыхтуе персанальныя выставы творцаў.

На фота: Крысціна Мельнік (minsknews.by)