Назвалі пераможцаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

02.05.2019

У  Мінску ў выставачным комплексе "БелЭкспа" на праспекце Пераможцаў адкрылася Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі - 2019". Сёлета на форуме больш за паўтысячы ўдзельнікаў: тэлекампаніі, радыё, газеты і часопісы. Прычым не толькі з Беларусі і суседніх краін, але і з Азербайджана, Індыі, Кітая і Германіі. Упершыню свае работы прадэманстравалі і сеткавыя выданні. 

Па традыцыі свой стэнд прэзентавала і Белтэлерадыёкампанія. Распавялі пра навінкі, інтэлектуальна-забаўляльнае шоу "На вылет", а таксама праект Агенцтва тэленавін "Беларусь памятае". Сёння ж на стэндзе ўзнагародзілі пераможцаў восьмага Рэспубліканскага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Паступіла рэкордная колькасць заявак. Падрабязнасці – ад кіраўніка праекта Таццяны Якушавай.

Выстава “СМІ ў Беларусі” працягнецца да суботы ў выставачным цэнтры “Белэкспа” на праспекце Пераможцаў.

Фота: belta.by