"Не толькі танга" ў Белдзяржфілармоніі

22.09.2022

Заўтра ўвечары філарманічны калектыў ансамбль салістаў "Класік-авангард" пачынае свой новы канцэртны сезон праграмай "Не толькі танга". Аснову праграмы складзе яркая, тэмпераментная музыка аргенцінскага кампазітара Астара Пьяцолы. Вось што расказала аб канцэрце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор ансамбля Людміла Каліноўская.

Фота - philharmonic.by