Некалькі кніг з бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах вярнулі ў Беларусь

18.02.2020

Калісьці маёнтак графскага роду Храптовічаў у Навагрудскім раёне быў цэнтрам культурнага жыцця з вялікім зборам літаратуры. Фарміраваць калекцыю пачаў Іаахім Літавор Храптовічў XVIII стагоддзі. Падчас Першай сусветнай вайны адзін з нашчадакаў графа перадаў частку бібліятэкі ў Кіеў. Астатняя частка збору не ацалела. Некалькі старадаўніх выданняў выратаваў нямецкі салдат Херман Юліус Швезінгер. Ён забраў кнігі ў Германію і пасля даручыў нашчадкам вярнуць каштоўнасці на радзіму. Працягвае кіраўнік дабрачыннага фонду “Шчорсы і Храптовічы” Ганна Булда.

Гаварыць аб прыналежнасці кніг да збору Храптовічаў можна будзе дакладна толькі пасля кансультацыі спецыялістаў. Зараз выданні праходзяць экспертызу. Расказвае намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

Кнігі перададуць на часовы дэпазіт у Нацыянальную бібліятэку, лічбавыя копіі рарытэтаў будуць даступны ўсім ахвотным. Як толькі ў Шчорсах створаць музей з патрэбнымі ўмовамі захоўвання, рарытэты пераедуць у былы маёнтак.

Фота: chreptowicz.com