"Ноч у тэатры" пройдзе ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы

11.03.2021

Акцыя "Ноч у тэатры", прысвечаная Міжнароднаму дню тэатра, пройдзе 18 і 19 сакавіка ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Праграма разлічана на два дні, каб задаволіць патрэбы большай часткі прыхільнікаў. З-за каранавіруса колькасць квіткоў абмежавана. Асаблівасць сёлетняй акцыі  фармат total black. Усе наведвальнікі і ўдзельнікі "Ночы ў тэатры" павінны прытрымлівацца дрэс-кода: у касцюме  толькі чорны колер. Таксама адметнасцю стане квэст ‒ паход па самых таямнічых кутках закулісся. Для паспяховага выканання заданняў арганізатары рэкамендуюць вывучыць гісторыю і рэпертуар Брэсцкага тэатра драмы. У праграме таксама выступленне сімфанічнага аркестра, фотавыстава "Эмоцыі", канцэрт у бары "Акцёры чытаюць". Непасрэдна ў Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, у Брэсце пройдзе цырымонія ўручэння ўнутрытэатральнай прэміі "Залатая афіша".

Расказвае дырэктар тэатра Вячаслаў Гарбузаў.

Фота: belta.by