Новае кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў анансавала шэраг выстаў

12.02.2020

Новае кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў падзялілася планамі работы аб’яднання на бліжэйшы час. Галоўны напрамак – зрабіць саюз бачным праз яго выставачную дзейнасць. Пра галоўныя экспазіцыі 2020 года расказвае намеснік старшыні па творчых пытаннях Андрэй Басалыга.

Акрамя маштабных зборных выстаў, запланавана каля дзевяці персальных і секцыйныя. Таксама кіраўніцтва арганізацыі чакае яркіх экспазіцый ад куратараў. Працягвае першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

Сярод цікавых праектаў, запланаваных Саюзам мастакоў, – выстава з фонду ўстановы, прысвечаная 75-годдзю Перамогі, а таксама праект “Увайсці ў айці”, дзе сучасныя тэхналогіі выкарыстаюць як мову мастацтва.

Фота: facebook.com