13.02.2020
Сёлета Жыровіцкі манастыр святкуе 500-годдзе. Беларуская Праваслаўная Царква з дзяржавай распрацавала план падзей з нагоды юбілею. У яго межах адбылася презентацыя кнігі ігуменні Гаўрыілы (Глухавай) "Всерадостное заступление Белой Руси". Выданне знаёміць з гісторыяй манастыра ў розныя часы. Расказвае ігумення Гаўрыіла.
Ігумення Гаўрыіла родам з Жыровіч, сведка многіх падзей манастырскага жыцця апошняга часу. У 1999 годзе выйшла ў свет яе першая кніга пра жыровіцкую святыню. Праца над новым творам стала вынікам гістарычных адкрыццяў апошняга часу ‒ удакладнення даты заснавання манастыра і з'яўлення там цудатворай Жыровіцкай іконы Божай Маці.
Фота: sb.by