07.05.2026
Гісторыя аховы асобных біялагічных відаў пачалася ў нашай краіне ў 1960-я – тады выйшаў першы навукова-папулярны даведнік, які ўключаў 40 відаў раслін і жывёл. Першая ж «Чырвоная кніга» з’явілася ў БССР у 1981-ым. З таго часу з перыядычнасцю 10-12 гадоў навукоўцы рыхтуюць наступныя выданні. Яны робяцца ўсё больш маляўнічымі і – на жаль –аб’ёмнымі. Зараз «Чырвоная кніга» – гэта два тамы: расліны і жывёлы. На кожны від падаецца не толькі апісанне і фатаграфія, але і карта раёнаў, дзе ён распаўсюджаны. Навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, адзін са стваральнікаў раздзела «Расліны» Уладзімір Лябедзька лічыць, што гэта дапаможа людзям свядома ставіцца да аховы прыроды.
Фота: Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
