Новая стужка "Генерал Корж" расказвае пра легендарнага партызанскага камандзіра

01.03.2021

Студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” выпусціла карціну “Генерал Корж”. Стужка рэжысёра Аляксея Раковіча расказвае пра славутага партызанскага камандзіра, Героя Савецкага Саюза Васіля Каржа. Па сюжэце да яго прыязджае малады пісьменнік, каб дапамагчы выправіць мемуары, аднак разумее: задача няпростая. Герой вайны не цярпеў прыстасаванцаў і крывадушнікаў. Ва ўспамінах ён разбурае міфы тых, хто пасля вайны прыпісаў сабе чужыя заслугі. Расказвае прадзюсар Уладзімір Бокун.

Новы фільм выйшаў у рамках дакументальнага праекта “Сто імёнаў Беларусі”. Цыкл расказвае пра выдатных асоб – ураджэнцаў нашай краіны. У сакавіку фільмы праекта пакажуць у сталічным кінатэатры "Піянер".

Фота: zabrodje.com