Новая версія оперы "Дон Паскуале" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі

13.12.2018

Вялікі тэатр Беларусі вынес на суд гледачоў новую пастаноўку  оперу Гаэтана Даніцэці “Дон Паскуале”. Больш за тое, прэм’ерай адкрыўся 9-ты Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. У беларускім Вялікім гэтая опера – не навічок, яна ставілася раней. Зусім па-новаму твор Гаэтана Даніцэці прачытала каманда цяперашніх пастаноўшчыкаў – дырыжора Віктара Пласкіны, рэжысёра Міхаіла Панджавідзэ і мастака Аляксандра Касцючэнкі. Яны даверыліся аўтару і не рабілі твор "сучасным". Працягвае Віктар Пласкіна.

У новым годзе першы паказ оперы Дон Паскуале – 24 студзеня.

Фота: bolshoibelarus.by