13.03.2020
Прэм'ера оперы "Прызначаны час" Віктара Капыцько адбылася сёння ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Спектакль створаны па фантастычным аднайменным апавяданні Рэя Брэдберы. Ролі выконваюць салісты Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Громаў, Таццяна Гаўрылава, Дзмітрый Капілаў і артыстка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Галіна Астаньковіч. За дырыжорскім пультам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі – Дзмітрый Зубаў.
У першым адзяленні канцэрта прагучала Восьмая сімфонія Людвіга ван Бетховена, выкананне якой прысвечана сёлетняму 250-гадоваму юбілею кампазітара. Опера "Прызначаны час" ‒ у другім адзяленні. Дзмітрый Зубаў расказаў, што з Віктарам Капыцько гэта не першае супрацоўніцтва.
Фота: belta.by