Новы год у архіўных фота і інтэрпрэтацыях сучасных мастакоў – на выставе "Анталогія свята"

17.12.2020

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе выставачны праект "Новы год. Анталогія свята". Расказвае куратар Вольга Вішнева.

Архіўныя фота для выставы традыцыйна збіралі сярод усіх зацікаўленых праз open call. Побач са старымі здымкамі – выказванні сучасных беларускіх мастакоў на тэму Новага года. Фотапраекты Альфрэда Мікуса і Віктара Ведзеня прысвечаны адраджэнню ў сучаснай Беларусі абраду калядавання. "Персаніфікацыя селядзечніцы" Юрыя Тарэева, відэа "Дыхай" Аляксандры Салдатавай, карнавальная серыя Віктара Саўчанкі, работы іншых аўтараў прапануюць для аналізу і акцэнтуюць розныя аспекты свята. Пра свой удзел у выставе расказвае фотамастачка Алена Данброва.

19 снежня ў рамках выставы адбудзецца сямейнае свята Сонцазварот. На ім запланаваны майстар-класы па вырабе ёлачных цацак, экскурсія і навагодні квэст. За іншымі падзеямі, запланаванымі падчас экспазіцыі, якая працягнецца да 7 лютага, сачыце на сайце і ў сацыяльных сетках Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Фота: ncsm.by