Новы канцэртны сезон Наталлі Котавай і Валерыя Баравікова

20.10.2021

Сёння пачынае свой новы канцэртны сезон знакаміты беларускі фартэпіянны дуэт, салісты Белдзяржфілармоніі Наталля Котава і Валерый Баравікоў. Высокае выканальніцкае майстэрства музыкантаў, багаты рэпертуар заваявалі любоў у гледачоў і атрымалі выдатную ацэнку ў крытыкі. Сённяшняя праграма мае назву "Канцэрт у чатыры рукі". Вось што пра яе адметнасці расказала піяністка Наталля Котава.

Фота - radio1.by