Новы сезон у сталічнай філармоніі адкрыецца канцэртам дзяржаўнага камернага аркестра

18.09.2019

Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова заўтра адкрые новы сезон у сталічнай філармоніі. Канцэрт прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння кампазітара і піяніста Мечыслава Вайнберга. Што цікавага падрыхтавалі музыканты ў новым сезоне, расказвае мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый Гільдзюк.

Сёлета дзяржаўны камерны аркестр адзначае 10-годдзе супрацоўніцтва з Яўгенам Бушковым. З гэтай нагоды для наведвальнікаў створаны спецыяльны “Юбілейны” абанемент, па якім можна наведаць тры канцэрты калектыву.

Фота: philharmonic.by