06.05.2025
Вечарам 8 мая пад адкрытым небам на плошчы Леніна пакажуць спектакль па п’есе Аляксея Дударава «Не пакідай мяне». У ім задзейнічаны як артысты тэатра, так і іншых устаноў. На імправізаваную сцэну выйдуць каля 30 чалавек. Гэта прадстаўнікі розных пакаленняў, але кожны ўдзячны героям-пераможцам. Расказваюць дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, сарэжысёр праекта Вольга Багдановіч і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Шаўкаплясаў.
Фота - drama-grodno.by