Новы турыстычны маршрут "Даліна Мухаўца"

1.07.20 

У рамках праграмы развіцця ўнутранага і замежнага турызму ў Брэсцкай вобласці распрацоўваецца ўнікальны маршрут "Даліна Мухаўца", які звяжа Жабінкаўскі і Кобрынскі раёны. Пешшу, на веласіпедзе ці на байдарцы. Для зацікаўленых гісторыяй і культурай, флорай і фаунай, аматараў актыўнага адпачынку і тых, хто проста жадае бавіць час на прыродзе. “Даліна Мухаўца” працягласцю 200 км звязвае разнастайныя аб’екты, сярод іх і аграсядзібы, дзе можна спыніцца, пакаштаваць мясцовую кухню і працягнуць вандроўку, - адзначыў загадчык сектара турызму упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Дзяніс Нікіцюк.

Фота http://bvn.by/