30.06.2025
Слова «ўпершыню» можна назваць дэвізам XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які пройдзе з 10 па 13 ліпеня ў горадзе на Дзвіне. Так, навінкай праграмы стане творчы праект для дзяцей «Зоркі TikTok». У ім прымуць удзел папулярныя блогеры, лепшыя маладзёжныя выканаўцы і харэаграфічныя калектывы. На базе Віцебскага музычнага каледжа імя Салярцінскага ўпершыню будзе рэалізаваны праект «Тэрыторыя старту» для падтрымкі таленавітай моладзі. Больш падрабязна аб асаблівасцях і новаўвядзеннях сёлетняга «Славянскага базару» ў рэпартажы нашага карэспандэнта Аляксея Гулевіча.
Фота: belta.by