Open-air фестываль “Кінемо” адкрые фільм Бастэра Кітана "Параходны Біл-малодшы"

14.06.2017

Жывая музыка і нямое кіно. У чацвер у Мінску ў дворыку музея-майстэрні Заіра Азгура стартуе V open-air фестываль “Кінемо”, арганізаваны праектам "Cinemascope" і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў. Па традыцыі, адкрывае фестываль камедыйная стужка Бастэра Кітэна. Паказы пачынаюцца з наступленнем цемры, прыкладна ў 22 гадзіны. Падрабязней пра гэту і іншыя карціны расказвае адзін з арганізатараў форуму Гера Глік.

Фота: tumblr.com